Усім вялікі дзякуй, хто прыняў удзел у экскурсіях на гэтых
выходных. Было вельмі прыемна. Але тое яшчэ не ўсё. 1 і 2 кастрычніка
адбудуцца яшчэ дзве экскурсіі – "Прамысловыя прадпрыемствы старога
Гродна” і "Фальваркі і сядзібы Гродна і ваколіц.”
У Суботу, 1.10.2011 – "Прамысловыя аб’екты Гродна к. XIX – пач. XX
стст.”, месца збору – каля ўваходу ў рэстаран "Вена” (вул. Маставая, 37)
паміж Прыёрбанкам і будынкам піўзавода. Даведаемся дзе і як у Гродне
рабілі піва, алоўкі, ігральныя карты, кафлю і матацыклы, як
функцыянавала каналізацыя і як брукавалі вуліцы…
У Нядзелю, 2.10.2011 – "Страчаныя фальваркі”. Едзем па мясцінах у
межах Гродна (што далучылі ў 2008 г.) якія раней былі фальваркамі і
панскімі сядзібамі. Пабачым старыя прысады, паркі і гаспадарчыя
пабудовы…
Апошняя экскурсія будзе арганізавана на транспарце, таму для ўдзелу ў
ёй трэба папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы сваё імя і кантактны
тэлефон на адрас vit_hrodna@yahoo.com не пазней за 28.09.2011. Дакладнае
месца збору будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам да 1.10.2011.
Калі колькасць жадаючых перавысіць колькасць пасадачных месцаў, то
прыярытэт будзе аддадзены тым, хто заявіцца раней.
Дэталі чытайце тут.